Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі.
Пад той вярбой сустрэлiся Тры дзеўкi й тры малойчыкі.
Адзін кажа: - Я Алену люблю. Я з Аленаю па піва пайду. Другі кажа: - Я Алесю люблю. Я з Алесяю ў каноплi пайду. Трэці кажа: - Я Арыну люблю. Я з Арынаю ў цэркву пайду.
Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі.