Ты кажаш, голкай цэнзуры зашыты твой рот, і ванітоўней, чым сёньня, ужо ня будзе. А па мне, ўсё ў тваіх руках, пакладзеных на жывот: нарадзі прэзыдэнта, якога хочаш, – сабе і людзям.
Прып: Ты кажаш, Народ і Мова заняпалі дашчэнту. Дык у чым затрымка? Давай! Нарадзі прэзыдэнта! Скажы сабе, як спадарыні Лінкальн і Кенэдзі – і нарадзі.
І ён вырасьце й зможа ўсё зло на сьвеце змагчы: Папа Рымскі будзе сядзець ля яго зьлева, Голуб Міру будзе сядзець у яго на плячы, а ля ног яго – Брытанская каралева, –
бо вы малайцом, мамаша, усё зрабілі, як трэба, і цяпер усё будзе імем Айца і Сына, І арол дэмакратыі будзе лунаць над тваёй краінай, хоць, магчыма, там будзе банальнае мірнае неба.
(прып)
І ты – прычына таго, што здохла нешта вялікае ў лесе – прымаючы журналістаў маленькімі групкамі, адмовісься ад вілы ў Ніцы й на радасьць кансэрватыўнай прэсе аддасі перавагу хутару недзе пад Крупкамі.
Ты пасадзіш ля хаты півоні, флоксы і мак. Ён штурхаецца ножкай – гэта харошы знак. Адчуваеш – ва ўлоньні віруе плацэнта? Нарадзі прэзідэнта.