Запаветны напеў, далячыняў смуга, У чаканьні зары, што заблішча сьляпушча - Як свая, мне твая векавая туга, Белавесская пушча, Белавесская пушча.
Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў І, часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы, Шэрай птушкай лясной з дальна-даўніх вякоў Да цябе пасьпяшаю, Белавесская пушча.
Ледзьве значным сьлядком да крыніцы брыду Праз траву, трысьнягі, хмызняковыя гушчы, Як алені, з кален п'ю жывую ваду Роднай праўды твае, Белавесская пушча.
Адагрэю душу ля высокіх дубоў, Ды на ўцеху жывым і сьляпым, і відушчым, Панясу твой напеў запаветны дамоў, Белавесская пушча, Белавесская пушча.