Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гулі ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Спяць і мышкі і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Другие названия этого текста
- Беларускае Тэлебачанне - Калыханка моего детства| :))мм, такая родная и нежная..** (1)
- Песни моего детства - Калыханка (0)
- Беларускае Тэлебачанне - Калыханка моего детства| (0)
- Колыбельная песня - Глазки так и закрываются (0)
- Беларусская калыханка - Колыбельная (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1