Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю Я азёрную сінечу вуснамі лаўлю. Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая.
А над лесам, над сусветам выпрастаў крыло Залацісты човен ветах, зорнае вясло. Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая!
Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог, Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог. Чырванее ранні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.
Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы, Не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых, Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя, Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.