Песняры - Александрина (В.Мулявин - П.Бровка) -(Это была последняя песня на танцах''Скачках'', которую мы ставили несколько раз, переставляя иголку на проигрывателе) очень... | Текст песни
Александрина (В.Мулявин - П.Бровка) -(Это была последняя песня на танцах''Скачках'', которую мы ставили несколько раз, переставляя иголку на проигрывателе) очень...
Александрына (У. Мулявiн - П. Броўка)
Мне не забыцца песні той даўняе вясны: - На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны... Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць, Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
Александрына! Цяпер прыйшла зіма... Александрына! Шукаю я - няма! Александрына! I з песняй ты цвіла... Александрына! Якою ты была!
Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна, Сказаць, што ты лілея, - сцюдзёная ж яна. Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх!.. Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
Александрына! Цяпер прыйшла зіма... Александрына! Шукаю я - няма! Александрына! I з песняй ты цвіла... Александрына! Якою ты была!
Песняры - Александрина (В.Мулявин - П.Бровка) -(Это была последняя песня на танцах''Скачках'', которую мы ставили несколько раз, переставляя иголку на проигрывателе) очень... (0)