Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры - Баллада о матери / Балада аб матi | Текст песни

На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты,
На шчасьце і ўдачу пасеяла маці зярняты.
Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу,
Сын прыдзе з паходу, са славую прыйдзе з паходу.

Дарэмна ўздыхала, чакала і шчасьця, і долі:
Упалі зярняты на камень шчарбаты ў полі.
На камень упала цярплівая маці ў зьнямозе,
У роспачы скардзіцца стала знаёмай дарозе:

"Пачуй мае словы, улашчы свой камень суровы.
За гэта вярбою гатовая стаць над табою".

Сказала дарога ёй: "Скардзішся, маці, дарма ты.
Ня ўзыдуць зярняты, бо палі на камень шчарбаты.
Ня першая ты каля камню заходзішся з жалю:
Ня раз на ім сеялі, але ні разу ня жалі!
На нашыя нівы яго закацілі чужынцы,
Чужы і маўклівы, даўно ён ляжыць пры гасьцінцы".

З дарогі ўставала, як каменю маці казала:
"Вады табе мала і матчыных слёз табе мала!

Цяпер я крывёю сваёю цябе заклінаю:
Ня стану зямлёю, а каменем стану сама я!"
І тройчы такою кляцьбою той камень пракляла.
Стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала.

На камні былым пры дарозе ўзыходзяць зярняты.
Вяртаецца сын па дарозе з паходу дахаты.

Песняры еще тексты


Другие названия этого текста
  • Песняры - Баллада о матери / Балада аб матi (0)
  • Ансамбль "Песняры" - " Баллада о матери " (0)
Видео
  • "Песняры" - Балада аб мацi (1975) "Песняры" - Балада аб мацi (1975)
    Словы Аркадзя Куляшова Музыка Ігара Лучанка http://www.pesnyary.com/song -10.html На бітву крывавую сына праводзіўшы ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1