Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры - Беларуская песня | Текст песни

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары‑акіяны, і неба — разлівы ільноў.
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі‑хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныягрудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую і тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,
Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Не кінем,
Не кінем цябе.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • ВИА Песняры "Белоруссия" Песня года - 1976 ВИА Песняры "Белоруссия" Песня года - 1976
    Финал Песни года-76. ... Всё им же, молодым ))) ВИА Песняры "Белоруссия" Песня года - 1976: https://youtu.be ...
  • Песняры Купалинка обработка Олег Молчан Песняры Купалинка обработка Олег Молчан
    Белорусская народная песня, обработка Олег Молчан, 25-летие ансамбля " Песняры", "Славянский базар", Витебск, 1994г. Беларуская&n...
  • ВИА Песняры Перепелочка ВИА Песняры Перепелочка
    Белорусская народная песня, обработка Владимир Мулявин, вокал Леонид Борткевич, запись 1974 года.
  • Песняры - Журавли на полесье летят Песняры - Журавли на полесье летят
    песняры -единственная группа из СССР и постсов. пространства ... ИГОРЬ ПЕНЯ СПЕЛ ЭТУ ПЕСНЮ ТАК КАК НИКТО НИКОГДА ЕЕ НЕ ...
  • Песняры "Пагоня" ("Pahonya") 1993 Песняры "Пагоня" ("Pahonya") 1993
    Песняры "Пагоня" ("Pahonya") 1993. Z. V. ... Дзякуй табе, Вялики Пясняр Беларускага НАРОДУ!!!!! Аж слезы ...