Сонца праменьне стужкай вузкай Ператкала помны вечар. Край бацькоўскі, край мой беларускі, Я табе кажу на разьвітаньне: \"Да спатканьня, да сустрэчы\". Я табе кажу на разьвітаньне: \"Да спатканьня, да сустрэчы\".
Водар закінутага саду У небе зорка Мілавіцца, Таямніцы паркавых прысадаў Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сьніцца. Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сьніцца.
Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар, І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой На мужны бой Мая Радзіма -- край адзіны, Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня -- шлях змаганьня.
Ростань на ростанях краіны. Раніць думкі шлях абраны. Прагне сэрца ў родныя мясьціны, І Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай. І Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай.
Дахі мястэчак, стрэхі вёсак, Вежы замкаў і палацаў, Гонкіх храмаў звонкі адгалосак Клічуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца. Клічуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца.
Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар, І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой На мужны бой Мая Радзіма -- край адзіны, Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня -- шлях змаганьня.
Воі прагнуць волі, Воля сьвет і доля. Броні звон ды коні, Коні -- кліч \"пагоні\". Крочым з багны ночы, З ночы шлях прарочы.
Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар, І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой На мужны бой Мая Радзіма -- край адзіны, Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня -- шлях змаганьня.
Золак, ахутаны туманам, Далягляды ў барвах бэзу. І гучаць нябёсныя арганы, І жывуць у сэрцы, І зьліваюцца у гуках палянэзу. І жывуць у сэрцы, І зьліваюцца у гуках палянэзу.