Iзноў пабачыў я сялiбы, Дзе леты першыя прайшлi: Там сьцены мохам параслi, Вясёлкай адлiвалi шыбы, Усё ў пылу. I стала мне Так сумна, сумна ў цiшыне. Я ў сад пайшоў. Усё глуха, дзiка, Усё травою зарасло. Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс "Веранiка", На лiпе урэзаны ў кары, Казаў вачам аб тэй пары. Расьцi, ўзмацовывайся, дрэва, Як манумент жывы, ўставай, I к небу надпiс падымай. Хай нерухомы словы сьпева: Чым болi сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй.