Ляжыць кладачка брусаваная,
а масточкi усе - каваныя.
Тудою iшло семсот каней,
усе кладачкi прагiбалiся.
Вiно ж маё,зеляно.
Усе кладачкi паламалiся,
Семсот каней утапiлася.
Вiно ж маё ,зеляно.
Ляцiць Андрэйка,гукаючы,
свайго каня шукаючы.
Вiно ж маё,зеляно.
Ой,не жаль жа мне семсот каней,
Ой,жаль жа мне аднаго каня.
Вiно ж маё,зеляно.
З яго рота цякло злота.
Ён капыцiкам камень разбiвае.
Ён ночкамi зорачкi шчытае,
Ён Андрэйку паненку шукае.
Вiно ж маё зеляно...
Песняры еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 5