Ад прадзедаў спакон вякоў Нам засталася спадчына, Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам І той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены. І тое нуднае ягнят Бляяньне-зоў на пасьбішчы, І крык вароніных грамад На могілкавым кладзьбішчы. Жыве зь ім дум маіх сям'я І сьніць зь ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю.
От прадедов спокон веков Наследство нам оставлено Среди своих и чужаков Оно нам лаской маминой. О нём поют мне сказки-сны Весенние проталины И шум сентябрьских чащ лесных И в поле дуб израненный.
О нём напомнит клёкотом Мне аист над деревьями И тот замшелый старый тын, Что лёг между деревнями. О нём поют мне сказки-сны Весенние проталины И шум сентябрьских чащ лесных И в поле дуб израненный.
И то занудное ягнят Зов-блеянье на пастбище, И стай вороньих шумный гвалт Среди могил на кладбище. Немало дум с ним прожито, С ним сны - рекой широкою... Зовётся же наследство то Моей родной сторонкою.