Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры - Гусляр (частка 2) | Текст песни и Перевод на русский

Раз бяседа вялiкая e князя была:
На пасад дачку княжну садзiлi:
За сталом вiн заморскiх крынiца цякла,
Бегла музыка ўкруг на паумiлi.

На вяселле-разгул наплыло, як на сход,
Госцi знатных зусюль, за паўсвету,
Гэткай гучнай бяседы не помнiў народ,
Гэткiх скарбаў, брыльянтаў, саетаў!..

Дзень, другi ўжо грымела у князя гульня,
ў музыкi, i чаркi звiнелi;
Выдумлялi забаў новых кожнага дня;
Што хацелi - ўсяго госцi мелi.

Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну
Для дружыны пацеху-забаву:
Загадаў ен пазваць гусляра-старыну,
Гусляра з яго ведамай славай.

IV

Акалiчны народ гуслi знаў гусляра;
Песня-дума за сэрца хапала;
Вакол гэтай думы дудара-званара
Казак дзiўных злажылась нямала.

Кажуць, толькi як выйдзе i ўдарыць як ен
Па струнах з неадступнаю песняй,-
Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн,
Не шумяць ясакары, чарэснi;

Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць,
Салавей-птушка ў той час сцiхае;
Памiж вольхаў рака, як штодзень, не бурлiць,
Паплаўкi рыба-плотка хавае.

Прытаiцца да моху русалка, лясун,
Каня вечнага "пiць" не заводзiць:
Пад звон-песню жывучых гусляравых струн
Для eсiх папараць-кветка ўзыходзiць.

V

Прывяла гусляра з яго нiўных сялiб
Дворня князева ў хорам багаты:
Пасадзiла на ганку, мiж кленаў i лiп.
На цагляным парозе магната.

Невыдумная свiтка - убор на плячах,
Барада, як снег белы - такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглi гуслi-баi.

Водзiць пальцам худым па сталевых струнах,
К песнi-музыцы ладзiцца, строе;
Водклiк б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах,
Замiраючы ў сховах пакояў

Вось настроiў, навеў тон у струнах як след,
Не зiрнуўшы на гулi нi разу,
ў сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед,
ў чакае ад князя прыказу.

VI

- Што ж маўчыш ты, гусляр, нiў, лясоe песнябай,
Славай хат маiх подданых слаўныў!
Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай,-
Князь умее плацiць незвычайна!

Запяеш па душы, дасi ўцехi гасцям -
Поўны гуслi насыплю дукатаў;
Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -
Канапляную возьмеш заплату;

Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю...
- Многа знаю i чуў аб табе я,-
ў я сам, як i ты, так табе запяю...
- Ну, пара пачынаць, дабрадзею! -

Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр,
Заiскрылiся вочы сiвыя,
Патануў у скляпеннях адзiн, другi ?дар,
ў заплакалi струны жывыя.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-