Падхапiлi, ўзялi гусляра-старыка.
Гуслi разам яго самагуды:
Па-над бераг круты, дзе шумела рака,
Павялi, паняслi на загубу.
Месца выбралi здатнае, вырылi дол,
Дол тры сажнi шырокi, глыбокi;
Закапалi, убiлi асiнавы кол,
Далi насып тры сажнi высокi.
Не часалi дамоўкi яму сталяры,
Не заплакалi блiжнiя вочы;
Змоўклi гуслi i ен з той пары -- да пары;
Сум i сцiша залеглi, як ночай.
Толькi князеeскi хорам гудзеў, не маeча?:
Шалы, музыка ў тахт рагаталi;
Не адну вiна бочку князь кончыў, пача?:
Шлюб-вяселле ўсе княжны гулялi.
XII
Пацяклi, паплылi за гадамi гады...
На гусляравым наспе жвiровым
Палыны узышлi, вырас дуб малады,
Зашумеў непанятлiвым словам.
Лет за сотню звеў час, цi i болей мо лет,
Зацвiлi пераказы ў народзе;
Кажуць людзi: ў год раз ночкай з гуслямi дзед
3 кургана, як снег, белы выходзе.
Гуслi строiць свае, струны звонка звiняць.
Жменяй водзiць па iх абамлелай,
ў ўсе нешта пяе, што жывым не паняць,
? на месяц глядзiць, як сам, белы.
Кажуць, каб хто калi зразумеў голас той,
Не зазнаў бы нiколi ўжо гора...
Можна тут веру даць, толькi слухаць душой...
Курганы шмат чаго нам гавораць.
Песняры еще тексты
Другие названия этого текста
- Песняры - Гусляр (часть 4) (0)
- ♪♫Песняры - Гусляр (часть 4)1979г.В. Мулявин: "Чисто песенная программа уже не приносит нам творческого удовлетворения." (0)
- ВИА Песняры - Гусляр (часть 4) (0)
- Песняры - Гусляр (частка 4) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1