Добры вечар, дзяўчыначка ~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~ - Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш? Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш? - Я жыву ля рэчанькі, ля вады, Збудаваўшы хатачку зь лебяды.
Я пастаўлю коніка ля варот, А сам да дзяўчыначкі на парог. - Адчыні, дзяўчыначка, адчыні, Сама сабе крыўдачкі не чыні.
- Я ж цябе ня буду дзьверы адчыняць, Бо ты будзеш целу ночку начаваць. - Ой ня буду, дзеванька, ня буду, Як узыйдзе месячык - паеду.
Як узышаў месячык і зара: - Бывай-бывай, дзеванька здарава. Я пастаўлю коніка на таку: -Чакай-чакай, дзеванька да року.
- Хіба ж у мяне розуму замала Каб я цябе да року чакала? - Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш? Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?