Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!
Што ім тыя пагоды паўднёвыя,
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І азёрны рабінавы край.
Сакавітыя пожні мурожныя
Не заменіш нічым і нідзе,
І зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы дом прывядзе.
Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!
Песняры еще тексты
Другие названия этого текста
- Песняры - Жураўлі на Палессе ляцяць (1)
- Песняры - Журавли на Полесье летят (1)
- Песняры - Каб любіць Беларусь нашу мілую (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1