Патухаюць, цямнеюць высі. Зоркі ўспыхваюць над сінявой. Да пляча майго прытуліся Залатою сваёй галавой. Чуеш вецер і чуеш вечар? Чуеш, ціха шапоча сад? На твае худзенькія плечы Апускае ноч зарапад.
Гэта я з табой вечарую, Туманамі цябе я чарую. Васількоў шапатліваю моваю Зачароўваю, зачароўваю, закалыхваю я цябе.
I ад рук няўмелых, нясмелых Не схаваешся ты нідзе. Поўня белая яблыкам спелым На далоні твае ўпадзе. Ты шапнеш мне адчайныя словы, Што шаптаў табе ўчора я, Вечаровая, зачарованая, Закалыханая мая.
Гэта я з табой вечарую, Туманамі цябе я чарую. Васількоў шапатліваю моваю Зачароўваю, зачароўваю, закалыхваю я цябе.