Музыка - Лученок И. Слова - Буравкин Г. Аранжировка - Паливода И. ------------------------------------------ Патухаюць, цямнеюць высі, Зоркі ўспыхваюць над сінявой. Да пляча майго прытуліся Залатою сваёй галавой.
Чуеш - вецер, чуеш - вечар, Чуеш - ціха шапоча сад. На твае худзенькія плечы Асыпае ноч зарапад.
Прыпеў: Гэта я з табой вечарую, Туманамі цябе я чарую, Васількоў шапатліваю моваю Зачароўваю, зачароўваю, Закалыхваю я цябе.
І ад рук няўмелых, нясмелых Не схаваешся ты нідзе, Поўня белая яблыкам спелым На далоні твае ўпадзе.
Ты шапнеш мне адчайныя словы, Што шаптаў табе ўчора я, Вечаровая, зачарованая, Закалыханая мая.