Ажаніла маці маладога сына,
Маладой нявесткі неўзлюбіла. (2 р.)
Выправіла сына ў вяліку дарогу,
Маладу нявестку ў поле лён палоці (2 р.)
Не аполеш лёну - не ідзі дадому,
Пайдзі ў чыста поле, стань калінаю.
Не палола лёну, не пайшла дадому,
Стала ў чыстым полі ды калінаю.
Як прыехаў Ясю з вялікай дорогі,
Расказаў ён маці пра свае навіны. (2 р.)
Матуля-матуля, увесь свет вандраваў я,
А такой калінушкі ў свеце не відаў. (2 р.)
Ад буйнага ветрыку накланілася,
Ад раўнага дожджыку распусцілася.
Ой, бяры ж ты, Ясю, вострую сякеру,
Пассячы ты, Ясю, тую каліну!
Секануў ён раз - аказалася,
Секануў другі раз - адазвалася. (2 р.)
Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жана!
А нас разлучыла матуля твая... (2 р.)
Песняры еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2