Лiтвiнка, дзяўчынка,
Прыгажуня-каханка,
З табою спаткацца
Я спяшаюся ранкам.
Лiтвiнка, дзяўчынка,
Недасяжная мара,
Мне людзi казалi,
Што з табою мы пара.
Яе косы - струмень шаўковы,
Яе вусны - водар мядовы,
I яскравы прамень захован
У бяздонных вачах,
Яе постаць - таней рабiны,
Яе погляд - сiней ручаiны,
I няма прыгажэй дзяўчыны,
Чым вайтова дачка!
Лiтвiнка, дзяўчынка,
Белакрылая птушка,
Увосень з табою
Заручыцца я мушу.
Лiтвiнка, дзяўчынка,
У цэркву да шлюбу
Цябе, як птушынку,
На руках несцi буду.
Яе косы - струмень шаўковы,
Яе вусны - водар мядовы,
I яскравы прамень захован
У бяздонных вачах,
Яе постаць - таней рабiны,
Яе погляд - сiней ручаiны,
I няма прыгажэй дзяўчыны,
Чым вайтова дачка!
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2