Ажанiла мацi маладога сына,
Маладой нявесткi неўзлюбiла. (2 р.)
Выправiла сына ў вялiку дарогу,
Маладу нявестку ў поле лён палоцi (2 р.)
Не аполеш лёну - не iдзi дадому,
Пайдзi ў чыста поле, стань калiнаю.
Не палола лёну, не пайшла дадому,
Стала ў чыстым полi ды калiнаю.
Як прыехаў Ясю з вялiкай дорогi,
Расказаў ён мацi пра свае навiны. (2 р.)
Матуля-матуля, увесь свет вандраваў я,
А такой калiнушкi ў свеце не вiдаў. (2 р.)
Ад буйнага ветрыку накланiлася,
Ад раўнага дожджыку распусцiлася.
Ой, бяры ж ты, Ясю, вострую сякеру, Пассячы ты, Ясю, тую калiну!
Секануў ён раз - аказалася,
Секануў другi раз - адазвалася. (2 р.)
Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жана!
А нас разлучыла матуля твая... (2 р.)
Песняры - Леонид Борткевич еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2