Я з вядомай пароды сабак, у двары гаспадарскім -- зух, Я жыццё адчуваю на смак, я жыццё адчуваю на нюх.
Я, варушачы свой ланцуг, выглядаю, каго нясе, Той, хто есьці дае, -- мой друг, А астатнія -- ворагі ўсе. Прыпеў: Я з вядомай пароды (3 р.), я з пароды сабак, Я жыццё адчуваю (3 р.), адчуваю на смак. У двары гаспадарскім (3 р.) гаспадарскі зух, Я жыццё адчуваю (3 р.), адчуваю на нюх.
Трэніруючы галасок, выю, гаўкаю і віжжу, Калі смачны пакажуць кусок -- я на задніх лапках скачу. А калі налятаю я і зубамі хапаю ахвяр, Хіба ў гэтым віна мая? Нацкаваў мяне гаспадар.
Лямку долю сваёй цягну, мне нялёгка -- нашто хлусіць? Цэлы век задачу адну вырашаю: лізнуць ці ўкусіць? Знаю многіх, хто на зямлі зразумее маё выццё. Я пытаю: а вы б змаглі на карачках усё жыццё?