Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры - Марыся (В.Мулявин - Я.Купала) | Текст песни

Свеце месяц, свеце, як дзюрка ў сярмязе;
Паніч за мужычкай безустання лазе.
Дваццаць год Марысі, кроў іграе ў целе,
З панскім сынам ночкі каратае, дзеле.

"Марыся, Марыся! -- гавора ёй маці: --
Кінь на паніча так вачыма міргаці".

Яна як не чуе матчыных мараляў:
Спусці маці з вока, -- дзеўка й загуляла.
Пад лясок, за вёску, бы далей ад дому,
Ляціць на спатканне к панічу ўдалому.

"Марыся, Марыся! -- гавора ёй маці: --
Кінь на паніча так вачыма міргаці".

Панічу з паненкай, з багатай Амэляй,
Ужо рукі хусткай ксёндз вяжа ў касцеле.
Панічова ж любка, Марыля ўдалая,
На прылёты бусла слёзна паглядае.

Марыся, Марыся! галоўкі не чухай, --
Не слухала маці, бабкі цяпер слухай.

Песняры еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1