Свеце месяц, свец, Як дзюрка ў сярмязе;
Паніч за мужычкай Безустання лазе.
Дваццаць год Марысі, Кроў іграе ў целе,
З панскім сынам ночкі Каратае, дзеле.
"Марыся, Марыся! -- Гавора ёй маці: --
Кінь на паніча так Вачыма міргаці".
Яна як не чуе Матчыных мараляў:
Спусці маці з вока, -- Дзеўка й загуляла.
Пад лясок, за вёску, Бы далей ад дому,
Ляціць на спатканне К панічу ўдалому.
Што з сабой там робяць, Як час каратаюць? --
Гэта хіба толькі Муж і з жонкай знаюць.
Свеце месяц, свеце, Як лысіна ў пана;
Мусіць быць нарэшце Песня даспявана.
Ад пакус і ўцехаў Крок адзін к пакуце, --
Быці бабай дзеўцы Часам чорт паплуце...
Панічу з паненкай, З багатай Амэляй,
Ужо рукі хусткай Ксёндз вяжа ў касцеле.
Панічова ж любка, Марыля ўдалая,
На прылёты бусла Слёзна паглядае.
Марыся, Марыся! Галоўкі не чухай, --
Не слухала маці, Бабкі цяпер слухай.
Песняры еще тексты
Сейчас смотрят
- Песняры - Марыся (Паливода И. - Я.Купала)
- В. Петкун, А. Голубев, А. Макарский - Belle (Мюзикл "Собор Парижской Богоматери")
- из к/ф - С добрым утром!
- - - Мин сине онытмам
- Кролень:) - Прыг-скок
- Холод - последняя песня Максима для Вероники
- Болгарская народная песня - Гола ученичка
- Farbrausch - fr-025 (The Popular Demo)
- Bi-2 - Медленная Звезда
- st1m, Серега, СД, ST, Арт, Valachi, Туман, Mr. Hyde, Биба - у влада любимая музыка
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1