Мой родны кут, як ты мне мiлы!.. Забыць цябе ня маю сiлы! Ня раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю...
Вось як цяпер, перада мною Ўстае куточак той прыгожа, Крынiчкi вузенькае ложа I елка ў пары з хваiною, Абняўшысь цесна над вадою, Як маладыя ў час каханьня, Ў апошнi вечар раставаньня.
Люблю цябе, мой бераг родны, Дзе льецца Нёман срэбраводны, Дубы дзе дружнай чарадою Стаяць, як пешы, над вадою. Мой родны кут, як ты мне мiлы!.. Забыць цябе ня маю сiлы! Забыць цябе ня маю сiлы!
"Песняры" - Мой родны кут (1974) Словы Якуба Коласа Музыка Ігара Лучанка http://www.pesnyary.com/song-67. html Мой родны кут, як ты мне мілы, Забыць ...