Нашто бабе агарод, калі баба стара? Калі бабе за 100 год -- кіпне, пэўне, зара. Лепш аддаць бы той садок дзяўчынцы прыгожай... Хай гусьценькі вішнячок у садку размножа.
Будзе ладна ў цяньку летам паляжаці, З пекным хлопцам пад руку двойчы пагуляці. Будзе вішанкі зрываць дзяўчына пасьпелы (я) І дружочка частаваць, і туліць нясьмела.