Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры - Пагоня | Текст песни

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню вострую браму святую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць.
Старадаўняй крывіцкай Пагоні (*)
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Маці, родная маці-краіна,
Не ўсцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце,
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Маці, родная маці-краіна,
Не ўсцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

Біце ў сэрца іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць!
Старадаўняй крывіцкай Пагоні (*)
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Маці, родная маці-краіна,
Не ўсцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4
Популярное сейчас
Видео
  • Песняры "Пагоня" ("Pahonya") 1993 Песняры "Пагоня" ("Pahonya") 1993
    Песняры "Пагоня" ("Pahonya") 1993. Z. V. ... На верш Максіма Багдановіча " Пагоня" (song-poem"Chase ...
  • Песняры Погоня.FLV Песняры Погоня.FLV
    Фрагмент последнего концерта "Песняров" в СССР (декабрь 1991 года, Минская филармония).
  • Песняры. Марына.00.avi Песняры. Марына.00.avi
    Песняры. Марына.00.avi. Igor Simakov. SubscribeSubscribed .... Песняры. Борткевич. Первое апреля ...
  • "Пагоня" "Пагоня"
    Mix - "Пагоня"by YouTube · Песняры "Пагоня" ("Pahonya") ... Песняры Молитва О.Молчан-Я.Купала ...
  • ВИА Песняры Рушники ВИА Песняры Рушники
    Музыка самодеятельного композитора, заслуженного учителя Белорусской ССР, почетного гражданина города Полоцка Николая ...
  • "Песняры" - Рэчанька (1978) "Песняры" - Рэчанька (1978)
    Песняры (1975-79)by secondbelarus ... Песняры, "Ой рана на Івана" (Pesnyary , "Oj Rana Na Ivana ...