Паляна, паляна, паляна... У зяленым зацішшы пушчаным, Паляна - люстэрка дзяўчыны Ля сосен, бяроз і ялінаў. Ляжу, не магу наглядзецца, Бо ты запалоніла сэрца І пахнеш сасновай жывіцай, І песню пяеш, як крыніца.
Прыпеў: Паляна, паляна, паляна... Для ўсіх закаханых паўстана. Прыходжу сюды я з дзяўчынай - Цалую яе пад калінай. (2 разы)
Вісяць над табой ноччу зоры, З бязмежным прасторам гавораць. І вабяць магнітамі лосны, І клічуць у вечныя вёсны.