Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры п/у Леонида Борткевича - Михаил Долотов - Слуцкія паясы_Слуцкія ткачыхі | Текст песни

Ад родных нiў, ад роднай хаты
У панскi двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.

Цямнее край зубчаты бора...
I тчэ, забыўшыся, рука
Замiж персiдскага узора
Цьвяток радзiмы васiлька.

I цягам доўгiя часiны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокiя тканiны
На лад персiдскi ткуць яны.

Цямнее край зубчаты бора...
I тчэ, забыушыся, рука
Замiж персiдскага узора
Цьвяток радзiмы васiлька.

Песняры п/у Леонида Борткевича - Михаил Долотов еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-