Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры - Скажы мне, Ганулька (Каханне) | Текст песни

- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,-
Я ў сьвеце ня бачыў каханьня шчырэй.

Ці помніш ты, Ганна, шчаслівы мамент,
Як граў у нас на дудцы нябожчык Вінцэнт?
А Нёман спакойна, спакойна дрыжаў,
І месячык ясны на нас паглядаў.

- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,-
Я ў сьвеце ня бачыў каханьня шчырэй.

Драў горла ў лозах за рэчкаю грач,
І грукаў у сьцену рагамі маркач.
На жэрдзі мы селі ў змроку маўчком,
І я прытуліўся к табе плечуком.

- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,-
Я ў сьвеце ня бачыў каханьня шчырэй.

І лапці з-за сьпіны мае ты зьняла,
Анучы ў Нёман ты мыць панясла.
Язык мне адняўся, я сьліну глытаў,
А потым нясьмела цябе запытаў:

- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
Ганулька, Ганулька, павер, зразумей, -
Я ў сьвеце ня бачыў каханьня шчырэй.

Песняры еще тексты


Другие названия этого текста
  • Песняры - Скажы мне, Ганулька (Каханне) (1)
  • ВИА «Песняры» - Скажы мне, Ганулька (Каханне) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4