Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры (словы - М. Багдановіч, музыка - У. Мулявін) - Слуцкія ткачыхі | Текст песни

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.

І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад пярсіцкі ткуць яны.

А за сьцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцвіла вясна,

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.

Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж пярсіцкага узора
Цьвяток Радзімы васілька.


Песняры (словы - М. Багдановіч, музыка - У. Мулявін) еще тексты


Другие названия этого текста
  • Песняры (словы - М. Багдановіч, музыка - У. Мулявін) - Слуцкія ткачыхі (0)
  • Песняры - Слуцкія ткачыхі (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1