Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры (соло В. Мулявин) - Краю мой родны | Текст песни

Краю мой родны,краю мой мілы,
цудны,узорны,ад ніў залаты,
хто цябе ўквеціў пушыстай калінай,
краскамі,лесам засеяў густым?

Пушчы,палеткі,лугі,сенажаці,
быстрыя рэкі,прасторы азёр -
нехта рассыпаў вялікім багаццем
вечныя скарбы ў цудоўны узор.

калі табе золатам сонца разлітым,
магутныя грудзі асыпле кругом,
а неба атуліць туманам- блакітам,
як быццам бы анёл празорым крылом,

і вецер бяроз тваіх косы даўгія
расчэша,рассыпле па белых камлёх,
а грушы-красуні страсе снегавыя,
цвет белы пасее на зелень палёў.

А буйныя травы нагне,то падыме,
зазвоніць аб лісці задуманых дрэў,
акордамі ўдарыць,як май,маладымі,
пад Нёмна вясною бурлівы напеў,-

дык радасцю,шчасцем душа замірае,
і хочацца сэрцам,рукамі абняць
свой край наймілейшы,аквечаны маем,
дзе краскі,дзе Нёмана хвалі звіняць.

Сніцца ты будзеш,ўсё клікаць з чужыны,
вабіць у свае сёлы,да хаты старой,
пахучым палеткам буйной канюшыны,
дзявочаю песняй,спавітай тугой.

Чало плуг жыцця,можа,ў барозны зрэжа,
мо голаву іней пакрые гадоў,-
у сэрцы ж не звянуць зялёныя межы,
туга не аслабне да родных кутоў.

музыка: А. Катиков
слова: Л. Гениуш

Другие названия этого текста
  • А. Катиков - Жывем- соло В. Мулявин - Краю мой родны (0)
  • Песняры (соло В. Мулявин) - Краю мой родны (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-