Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знiчкаю.
Падаюць зоры свiтальныя
Ў чыстыя воды крынiчныя.
Ой ты, дзяўчыначка мiлая,
Як жа ты свет упрыгожыла.
Ластаўка ты, сiзакрылая
Лёгкi мой сон растрывожыла.
Ты мне вясною прыснiлася
Неразгаданымi чарамi,
Сэрца парыўна забiлася
Лёгкiмi крыламi-марамi.
Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часiнаю ўдалаю.
Ты ж мая доля спагадная
I не шкадую нямала я.
Другие названия этого текста
- Владимир Мулявин Песняры - Ты мне вясною прыснiлася (солист - В. Мулявин) (1)
- Песняры - Ты мне вясною прыснiлася (солист - В. Мулявин) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1