Што за месяц, што за ясны,
Ўночы свеціць, а ўдзень – не?
Што за міленькі дружочак,
Калі прыйдзе, калі – не.
Усе людзі, людзі кажуць,
Усе людзі гавараць:
"Сорам, дзеўка, сорам, красна,
Позна з вечара гуляць".
Дзяўчыначке кепска стала,
Стала плакаць і ўздыхаць,
Хлапчыноньку шкода стала,
Стаў дзяўчынку суцяшаць.
Не плач, дзеўка, не плач, красна,
Прыйду ў госці да цябе,
Разгарыцца кроў гарача –
Вазьму замуж за сябе.
Песняры еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1