Верш Уладзіміра Пецюкевіча
Музыка Дзмітрыя Даўгалёва
Паплачце, кнігаўкі, паплачце
Над полем горкіх палыноў.
На гэтым полі, полі Брацкім
Ніхто не злічыць курганоў.
Над гэтым полем зорка ўпоўнач
Гарыць удовінай слязой…
На гэткім полі, жалю поўным,
Спіць недзе ў свеце бацька мой.
Дзе тое поле, мне скажыце,
Найсамых горкіх палыноў?
Дзе той курган, які баліць мне
Мацней ад іншых курганоў?
Нясіце, кнігаўкі, нясіце
Маю жалобу над зямлёй.
Пры маці толькі не тужыце —
Тугі за век хапіла ёй.
Жалобны плач плыве
Над полем нашай долі.
Жалобны плач плыве,
Не мае межаў, берагоў!
О, Божа добры, дай,
Каб славілі мы волю
І болей аніколі
Не насыпалі курганоў!
Паплачце, кнігаўкі, паплачце
Над полем горкіх палыноў.
Часцей жывым напамінайце
Пра смутак Брацкіх курганоў.
Петр Елфимов еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2