А ці сніцца табе рай па роднай зямлі Там, дзе ластаўкі дзве пад страхою жылі Памнажалі яны нашу радасць з табой Любаваліся мы іх крылатай красой Ды аднойчы гняздо нейкі злоснік спароў І не стала з тых дзён самых лепшых сяброў Паляцелі яны, іх прагнала бяда Паляцела і ты ў невядомую даль
Прыпеў
Дзе ты ластаўка дзе У якіх ты краях Сню цябе я штодзень Шчабятуння мая...(два разы)
II Лёс пакрыўдзіў і нас, разбурыў нам гняздо Дзе квітнела вясна незабыўных гадоў Як пачуе душа шчабятанне ў дварах Закіпае сляза на самотных вачах Каб я ведаў дзе ты, у якой старане Паляцеў бы туды, нібы ў казачным сне І паклаў бы табе сваё сэрца да ног І вярнуў бы цябе на радзімы парог