Дробна драбніца, дробна драбніца
Дробны дождж ідзе
Сабралася бедна басота
ды галку п’е.
П’ем мы гарэлку, п’ем мы вішнёуку
Будзем піць віно
А хто прыйдзе з нас насмяецца
Будзем біць таго.
Ой, прыйшоў дзядзька, дзядзька багаты
Насміхаецца:
— Скуль жа, скуль жа бедна басота
Напіваецца?
-Ой ты не смейся, дзядька багаты
Ты не смейся з нас,
Вазьмі ў рукі чарку гарэлкі,
Выпі ты за нас.
— Рад бы я выпіць, рад бы я з’есці,
Рад бы закусіць.
Але ж маю сто рублёў грошай,
Шкода размяніць.
Адзін за ручкі, другі за ножкі,
Трэці ў карак б’е:
— Не хадзі ты, дзядзька багаты,
Дзе басота п’е.
Дробна драбніца, дробна драбніца...
План Б еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1