Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Полынь - Грунвальд | Текст песни

Грунвальд
На Грунвальдскiх грудах сыйшлiся дружыны
у паходзе вялiкiм на рыдзеляў-катаў,
Ад Вiслы да Нёмана кожны мужчына
Узброiўся каб iх прагнаць за Карпаты.

Яны не пазбеглi вялiкай валкi,
I многiя там назаўжды паляглi.
Пагоркi палiлi крывёй сваёй цалкам,
Ад ганьбы Айчыну сваю збераглi.

Неўзабаве яны адстаялi Вялiкае Княства
Ад нападаў драпежных захопнiкаў i крыжакоў,
Не было сярод iх нi пакутнiкаў, нi рэнегатаў,
Незалежнасць сваю зберагалi на многа вякоў

Грузна трэскалi латы цяжарных байцоў
i шчыты шкуматалi сякеры
i сыны памiралi раней за бацькоў
Смела крочыўшы у вражыя стрэлы
Дождж абрыдлы змываў салёны пот
i сулiцы у шчэнт ламавалi даспехi
Дзе шалая сьмерць забiрала жнiво на шляху пакiдая прарэхi
Дык тут з ворагом бiцца амаль да апошняго ўздыху
Сапраўды перамог цi паказваў бязлiтасна ў спiну
i ўсiх iншых ўсёроўна знайшло раўнадушнае лiха
Хто Героям нябёжчыкам , хто баязлiўцам загiнуў

Поплеч сябра памёр, пасшарбiлiся мячы
I сталёвыя лязы ружэлi
I стамiлiся воi жалеза сячы
Паспольна ў момант як адзiн пасiвелi
i усюды дзе зрокам абводзiць абшар лямант, стогны, к анёлам маленне,
i разгортваюцца гаўзы смерцi ў твар
ды трымаючы копья надзейна
I харугвы крывёю крыжацкай пышалi стылай
на пагорках ваяры ляжаць нiбыта браты
Там што князь, што каваль усе стаялі за спадчыну шчыра
а яна як пяшчотная мацi хадзiла ў сваты

Вянчала Радзiма са сьмерцю сыноў
I ад веку да скону iмкнёцца
Пустазеллям пакрыюцца безліч шляхоў
Але знойдзеца мейсца у сэрцы
Дзеля подзвiгаў новых усе мы жывём
Меч сцiскаючы надта трывала
Ганарыста з глыбокай павагай пяём
к нашчадкавай спадчыне славу..


Полынь еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3