Дзесьці ў даэквэстрыйскай
Цемры лясоў і балот
Квітнее і жыве таварыствам
Коней нізкарослы род
Поні тыя бульбу капаюць
Яблычную гарэлку вараць і пьюць
Цяжкасці ўсякія перамагаюць
Нойзкор на дудах і жалейках пяюць
ЗАЎСЁДЫ У ШЧАСЦІ ЦІ Ў САМОЦЕ
ПОНІ НА БАЛОЦЕ!
ПОНІ НА БАЛОЦЕ!!!
Зямлю капаюць цвердыя капыты
Узрастае бульба, час плыве павольна
Стары той час, суворы і сярдзіты
Але таксама шчыры ен і вольны
Прыходзіць вораг у латных ботах
Яго адб'юць аркестрам тым зацятым
Звядуць у багну што за чаротам
Усялякай хэўры там ляжыць багата
ЗАЎСЁДЫ У ШЧАСЦІ ЦІ Ў САМОЦЕ
ПОНІ НА БАЛОЦЕ!
ПОНІ НА БАЛОЦЕ!!!
Карчма стаіць пад голым дрэвам
Карчы тырчаць з-пад мокрай з-пад зямлі
А поні піва пьюць і заядаюць хлебам
І смутак знікне раптам унутры
Ад чаркі цемра разыдзецца
Пачвары водныя збягуць ад ліхтароў
Світанак над зямлею ўздымецца
Лягчэй дышаць стане ізноў
ЗАЎСЁДЫ У ШЧАСЦІ ЦІ Ў САМОЦЕ
ПОНІ НА БАЛОЦЕ!
ПОНІ НА БАЛОЦЕ!!!
Глухі той край і досыць змрочны
Шмат таямніц хавае у сабе
Скарбы, руіны, тайныя дарогі
Ляжаць у ціхай ды мутнай вадзе
Чараўніцтва тут ніколі не патрэбна
Ня трэба тут нават крыла пегаса
Зямных поні не пахіліць цемра
Яны ідуць заўседы свім шляхам
ЗАЎСЁДЫ У ШЧАСЦІ ЦІ Ў САМОЦЕ
ПОНІ НА БАЛОЦЕ!
ПОНІ НА БАЛОЦЕ!!!
Разліваюцца балоты
Расце цемны вакол бор
Ну а у поні ўсе так жа
Чарка, шкварка ды нойзкор.
ЧАРКА, ШКВАРКА ДЫ НОЙЗКОР!
ЧАРКА, ШКВАРКА ДЫ НОЙЗКОР!!!
Поницид еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1