Ад сэрца да сэрца – наўпрост,
Калі бачна праз скуру наскрозь,
Насамрэч хто мы ёсць –
Вось Сродак і Мэта!!
Бязконцы сусьвет сабе
Ў карыстаньне прыватнае
Знойдзем мы ў саміх сябе –
Вось Сродак і Мэта!!
Адпусьці сваё сэрца ў сьвет,
Патрапляй зь ім сьед у сьлед,
Крок за крокам, як альфабэт –
Вось Сродак і Мэта!!
Прыпеў:
Я ня верыў іхняй Верай,
Я ня мерыў іхняй мерай,
Я ня граў па іхных нотах,
Я ня ведаў іхных Ведаў,
Бо сам ведаў!!
Ад сэрца да сэрца – наўпрост,
Калі бачна праз скуру наскрозь,
На самой справе хто мы ёсць –
Вось Сродак і Мэта!!
Піт Паўлаў еще тексты
Другие названия этого текста
- Піт Паўлаў - Сродак і мэта(Metallica cover«Nothing Else Matters» па-беларуску) (0)
- N.R.M. - Сродак і мэта(Metallica cover«Nothing Else Matters» па-беларуску) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2