Чую аднекуль, нібы здалёк Доўгі самотны покліч! Гэта трубіць старажытны рог, Гараць зьнічкі згаслых вогнішч.
Восеньскі вецер зашуміць, Зноў ажыве паданьне, І над балотамі праляціць Дзікае паляваньне!
Не пакідаючы сьлядоў, Чорныя коні скачуць, Коні без цугляў і без падкоў, Ценяў іх не ўбачыць,
А вершнікаў твары схаваны ўначы, Яны – маўклівыя здані, Зьзяюць сьмяротным сьвятлом мячы Дзікага паляваньня.
Наперадзе постаць мінулых дзён – Кароль у залатой кароне, Не зможа ніколі спыніцца ён У адвечнай сваёй пагоні.
Месяц між хмар і лапы ялін, Багна пад капытамі, Сівая легенда глухіх мясьцін – Дзікае паляваньне.
Белай наміткай туман ляжыць Над рэкамі і палямі, Змрочнай маўклівай чаргой ляціць Дзікае паляваньне. Вялікага Княства ваяры За далягляд імкнуцца, Каб захавалася на зямлі Легенда аб Беларусі.