Раніцай над вёскаю, птушкі шчабечуць Сонейка праменьчыкі на землю пасылае Смуга над ракой сьцеліцца І вёска яшчэ сьпіць, А ў далечыні за лясамі вогнішча гарыць.
У ноч на Купалу гадала на Усяслава І па рацэ пускала сьвяточныя вянкі У лесе я гуляла, з сястрыцамі сьпявала І праз агонь скакала да самай раніцы.
На заходзе ды праз вёску Ішлі ўсе на поле З неба дожджык дробны йшоў Дрэвы ён паліў. Разам рукі ўздымалі - развітваліся з Сонцам Ды шукалі па балотах папараці кветку