Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Пярэварацень - Мая восень | Текст песни

Адчай лісьцем апалым лёг на зямлю.
Нажаль. Ён скончыў свой шлях, ён абраў цішыню.
І ён больш нічога не просіць.
І вадою халоднай амые мне твар мая восень.

Набрынаюць дажджом хмары, што ў вышыні,
Адарвалісь ад гэтай бруднай зямлі.
Але ім не ўзьляцець, але ім не забыць,
Яны самі ня могуць сябе адпусьціць.
Абярнуцца...

Птахам імкнуцца ў новы палёт,
Быць здольным узьляцець,
Быць здольным забыць.
Праўду, герояў і волю васпець,
Змрочныя цені паразы забіць.

Каб быць здольным узьляцець,
Каб быць здольным забыць,
Каб быць здольным самога сябе адпусьціць.
Каб быць здольным узьляцець,
Каб быць здольным забыць,
Каб быць здольным самога сябе адпусьціць.

Каб быць здольным імкнуцца ў новы палёт
І нарэшце ўбачыць самога сябе.
Каб убачыць, як падае восеньскі дождж
На сьвятую зямлю, на цябе й мяне.

Пярэварацень еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-