А Лявоніху Лявон палюбіў, Лявонісе чаравічкі купіў, Лявоніха дужа ласкавая Чаравічкамі палясківала. 2 Як я молада ў матулькі была, Як вішанька ў садочку цвіла, Цвіла, цвіла, ды пацвітывала, З малайцамі ды пагулівала. 3 Папалася злому духу-мужыку, Ссушыў мяне, як лісцінку ў духу. А чаму ж цябе пярун не забіў, Як ты мяне маладую палюбіў. 4 Наехала поўны двор казакоў, Узялі, узялі майго мужа ў палон, Ой, не жаль мне, што яго ўзялі, Толькі жалка, што не моцна звязалі. 5 Ой, не жаль мне, што яго ўзялі, Толькі жалка, што не моцна звязалі. Ён паганец уцячэць, уцячэць, Мне галоўку натаўчэць, натаўчэць. 6 А Лявоніха не жонка была, Немытую мне кашулю дала. Немытую, некачаную, А ў суседа пазычаную. 7 А Лявоніха, Лявоніха мая Несалёную капусту дала, А Лявона дык і чорт не бярэць, Несалёную капусту жарэць.