Ой ляцеў воран да с чужых старон Ён крылцамі (да) часто машэ* Ох таму и цяжка да й таму важко Ой хто каго (да) верна любіць* Да й таму цяжко да й таму і важчэ Ой хто пару (да) розлучае* Да розлучыла да разроіла Царска белая карона* Ох і царска белая карона Довіла мілога да гроба Давяла мілаго да гроба Ой умры жа мілы да і з вечора А я помру (да) заўтрэ вранцы* Да пахаваюць да нас пахароняць В аднэй трунцы (да) в аднэй ямцы* Да нехай людзі да пагавораць Што мы ляжым (да) в аднэй пары* Да пахавайце нас пахароньце Дзе два дубка да схілілося Дзе два дуба схіліласе Да нехай людзі да пагавораць Що мы верна да любіліся