Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла… Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла. 3 гэтай пары я пачаў углядацца У неба начное і зорку шукаў. Ціхім каханнем к табе разгарацца 3 гэтай пары я пачаў. Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. Буду ў далёкім краю я нудзіцца, У сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Глянь іншы раз на яе, у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае… Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе.