Ой стаiць явор, тонкi, высокi, Святы вечар, тонкі, высокі. Тонкi, высокi, ўверсе кудравы. На том кудравом сівы арол сядзiць, Сівы арол сядзiць, ўсё ў ваду глядзiць, Ўсё ў ваду глядзiць — шчуку-рыбу бачыць. — Ой, шчука-шчука, як ты глыбока. Як ты глыбока — так я высока. Ой, з цябе, шчука, луску скарабаюць, А з мяне, арла, пер’е скубаюць. Ой, з цябе, шчука, смашна вячэра. А з мяне, арла, мякка пасцеля. Ой, з цябе, шчука, смашная юшка, А з мяне, арла, мякка падушка.