Лётчыкі: Мяжу якую даюць? Дыспетчар: Арыентыровачна 1300-1400 метраў. Мусіць хапіць, я думаю. Лётчыкі: Будзем калі што шукаць дзірачку... Скажаш пасля ў які бок. Ну і нас яшчэ пятля ўзыходзячая двайная. Таму падкажаш. Можа крыху ў правы бок ад паласы давядзецца вось як зараз. Бачыш, дзірка над паласой? Дыспетчар: Запускайцеся. Лётчык: Выконваю. Дыспетчар: Мяжа арыентыровачна 1400-1500. Дзесьці ў вашым раёне паглядзіце крыху вышэй пакет ляціць чорны. Метраў 50 вышыня ў яго. Да цэнтра паласы падлятае. Больш уважліва. 103-ы перадаў (параду — ЕРБ). Перад узлётам супакоіліся — і як дома... Будзе сустрэчны ўвесь час... Будзе зносіць вас ад трыбун назад,таму пасля фігур удакладняйцеся... Лётчык: Зразумеў (узляцелі) ... Дыспетчар: Давайце, на 150 выводзьце акуратненька... Гэта вывад? Лінія. Вывад! Выывад!!!!! Куды рухаешся Куды рухаешся? (неразборліва — ЕРБ). Катапультуйся!Катапультуйся!!!!
*** Сёмы Вежа, Ратавальнік сто сорак сёмы Вежа, СУ-27 разбіўся. ...уключаем.
Зразумеў. Вецер 260 градусаў, 11 вузлоў. ...21.
Для гатоўнасці старт дазваляю (маецца на ўвазе верталёт — ЕРБ). 250 градусаў 11 вузлоў і адразу ў кірунку катастрофы.
*** Верталётчык: …Праўдападобна шмат людзей. Дыспетчар: Тэрыторыя заселеная? Верталётчык: Незаселеная. Побач ёсць будынкі. Шмат людзей збеглася. Дыспетчар: Зразумеў, шмат людзей і не патрапіў у будынкі... Дыспетчар: Вежа, бачыў парашут? Верталётчык: Няма парашуту. У мяне дзьме 270, 10 вузлоў. Дыспетчар: сорак сёмы, вежа, і група ратаўнікоў з хуткай дапамогай выяжджаюць паўднёва-ўсходняй брамай у вашым кірунку. Забяспечваеце на зямлі тэрыторыю.
*** Дыспетчар: Вежа, а ці ёсць там пажар, назіраеш? Мне сказалі што было два пілоты. Паўтары. Тэрыторыя забяспечаная, разганяеце раззявякаў. Паўтараю было два пілоты. Вецер 290 градусаў 8 вузлоў. Калі хто што бачыў, прашу інфармаваць па ходу. Ці ужо прыехалі пажарныя?
*** Верталётчык: Ратавальнікі штосьці знайшлі, праўдападобна цела. Дыспетчар: Пацвердзі, самалёт не патрапіў у ніякія будынкі. Верталётчык: Не, не трапіў. Ёсць каля 100 метраў ад будынкаў. Дыспетчар П: Дзякуй. Верталётчык: Садзімся і чакаем навінаў ад ратаўніка. Дыспетчар П: Вежа, маеш новую інфармацыю? Пілоты? Калі штосьці патрэбна, паведамляй. Дакладна было два пілоты. Дыспетчар: Сорак сёмы, Вежа, на якой адлегласці рэшткі цела ад самалёту. ... Верталётчык: Тэрыторыя перарытая, далей шукаем. У кірунку падыходу нічога не бачым. Дыспетчар: Сорак сёмы, Вежа, яны ляцелі з усходу на захад.
Верталётчык: Тэрыторыя перарытая, далей шукаем. У кірунку падыходу нічога не бачым. Дыспетчар: сорак сёмы, Вежа, яны ляцелі з усходу на захад. І нос быў у заходнім кірунку. У кірунку паўднёва заходнім.
*** Верталётчык: маем такую просьбу, тут бы прыдалося болей людзей. Мы нічога не можам убачыць зверху. Прыдаліся б людзі, якія сюды прышлі. Дыспетчар: Зразумеў. Верталётчык: Праўдападобна даследуем узвышак. Дыспетчар: Зразумеў. Дыспетчар: сорак сёмы, Вежа, як з пажарам? Верталётчык: Акрамя …. Нічога не знайшлі. Даследуюць месца катастрофы. Дыспетчар: сорак сёмы, Вежа, ёсць інфармацыя на тэму другога пілота. Дыспетчар: сорак сёмы, Вежа, зразумеў, знайшлі два целы пілотаў. Спраўдзь як выглядае пажар, ці усё падстрахована і заставайцеся там у патрулі. Дыспетчар: 935 падцверджваю, знашлі ўжо самалёт, і там праводзіцца ратавальная акцыя. Мае патрэбную інфармацыю, будзе прызямленне на парозе 25 і будзеце да ужывання. …. Дыспетчар: працягвай падход да парогу 25 і з увагай, бо пад’яжджаюць машыны…..
Верталётчык: Сорак сёмы з месца катастрофы. Тэрыторыя забяспечаная, пажар скончыўся.