Кожны дзень ідзе, быццам пакрысе Галаву схіліў, як прымушаны Я стаю нібы, на адной назе Пасярод зімы ледзь сканфужаны Неба як агонь, вецер як вада Пераблытаў хто дзе мая луна Мокры сьвітэр, пішу ў твітэр Прывітаньні сябрам Колькасьць літар ў хвіліну Больш чым ў год дзён набраў Я пакіну Радзіму Каюся, каюся Ўвесь разбэшчаны ды раз’юшаны І каму такі падабаюся?
Най-на-на-на
Кожны дзень як дзень Хвалявалась ноч Расплятала косы дзявочыя Ты зратуй мяне Я ня ведаю, як ў цемру гэту ўскочыла Быццам тут агонь, быццам тут вада Ні горача, ні холадна
Цёплы сьвітэр, пішу ў твітэр
Усё добра За навінай навіна Холад лезе пад коўдру Не пакіну Радзіму Каюся, каюся Забясьпечаны ненапружаны Хто са мной такі будзе лаяцца?
Кожны ты, як сьвет Кожны сьвет, як ўсе Нараджаецца і зьнішчаецца Не кажы, што так, Не кажы, што не За якую праўду змагаюцца Тое дзе сьвятло, тая чысьціня Захаваны ці захавалася
Твітэр
Ўсё роўна Шэраг шэрых навінаў Холад лезе пад коўдру Не пакіну Радзіму Каюся, каюся І каму такі падабаюся