Я вярнуся туды, дзе ліцьвінскі народ Незалежна і вольна жыве. Я вярнуся туды, дзе пра шчасьлівы лёс Праз стагодзьдзі дуда нам пяе.
Бачыў я надвячоркам шчасьлівых людзей, Што зьбіралі ў палёх ураджай. Пасьля працы пра волю і шчасьце для ўсіх Стары лірнік для люду пяяў.
CHORUS: У стралка ворага парвалась цяціва, А пад вершнікам конь захрыпеў. Брат, ліцьвін, паўстань, гэта наша зямля, Гэта нашых лясоў вольны сьпеў.
Бачыў я, як насустрач чорным вятрам Падняліся з магіл ваяры. Да апошняга ўздыху сьціскалі ў руках Шастапёры, мячы, тапары.
Не лунаць над краінай варожым сьцягам, Нам пад ботам чужынскім ня быць. Станем мы як сьцяна, бо ў нашых шыхтах Князь Альгерд поруч з намі стаіць.
Зрэшты годзе, браты, за вольны наш край У сечу пойдзем з усьмешкай у вачах. З намі моц, з намі праўда, над намі скрозь час, Зьзяе нашай зямлі вольны сьцяг.